Вялікі тэлескоп мінскага Планетарыя знаходзіцца ў поўным парадку. Аднак для назіральнікаў і аматараў астраноміі ён будзе хутчэй за ўсё недаступны. Прычына ў аварыйным стане будынку абсерваторыі. Са спецыяльна-тэхнічнага пункту гледжання патрабуецца замена купала на больш новы і лёгкі. Стары драўляны купал мае благі кантакт з рэйкамі з-за чаго рухаецца з вялікай цяжкасцю. Адчыняць і зачыняць металічныя фіранкі прыходзіцца ўручную з вялікімі складанасціямі. Гідраўлічны механізм не працуе і патрабуе... read more