Гурт Машина времени ў Расіі і Беларусі называюць не інакш, як легендарным. Песню "Поварот" любяць і дарослыя, і дзеці. Я не хочу спрачацца наконт легендарнасці гурта. Але ці можа мне хто-небудзь патлумачыць, што такога адметнага ў "Повороте"? Чым гэтая песня вабіць слухача? Асабіста ў мяне яна заўсёды выклікала раздражненне. Я слухаю яе праз неімаверныя намаганні волі. Слухаю, каб зразумець яе феномен. Але нічога путнога не атрымліваецца. read more