Шаноўнае спадарства, Запрашаем Вас на прэзентацыю дэбютнага раману аднаго з найбольш цікавых і пасьпяховых журналістаў Беларусі Віктара Марціновіча – “Параноя”. Унікальнасьць прэзэнтацыі ў тым, што твор фактычна забаранілі ў Беларусі – цягам некалькіх дзён кніга зьнікла з продажу на выставах і ў інтэрнэт-крамах. Прэзэнтацыя выданьня ў Беларусі пакуль адкладаецца. На прэзэнтацыі можна будзе сустрэцца з аўтарам, а таксама пачуць камэнтар Каміля Клысіньскага, экспэрта па справах Беларусі з Цэнтра... read more