1 студзеня 2010 году будзе ня проста пачаткам новага году, але і пачаткам новага каляндарнага дзесяцігодзьдзя. Падзея гэта фармальная і ўмоўная, але ж так уладкаванае нашае ўспрыняцьце, што дзеля простасьці нам звыкла ўпарадкоўваць гісторыю і ўласнае жыцьцё дзесяцігодзьдзямі: "саракавыя-ракавыя", "Swinging Sixties", "ліхія дзевяностыя". Сканчаюцца прыкіпелыя і родныя нам "дзьвюхтысячныя" (ці "нулявыя"), якім на бліжэйшы час наканавана застацца ў сыстэматызаванай гісторыі чалавецтва ў якасьці асобнага... read more