Лідэр Руху “За свабоду” адмовіўся адказваць на пытанні “Народнай волі” “18 чэрвеня ў Варшаве Аляксандру Мiлiнкевiчу была зроблена аперацыя на левым тазабедраным суставе. Аперацыя прайшла паспяхова”, — паведаміла 21 чэрвеня прэс-служба Руху “За свабоду”. Шчыра кажучы, першае жаданне, якое ўзнікла пасля з’яўлення гэтай інфармацыі, запытацца ў апазіцыйнага лідэра, чаму ён звярнуўся па дапамогу да польскіх медыкаў, калі айчынныя хірургі-траўматолагі валодаюць амаль усім спектрам высокатэхналагічных... read more