Благаслаўлёны кс. Генрых Глябовіч нарадзіўся 1 ліпеня 1904 г. у Гродне. Быў сынам Францішка і Ядвігі (з роду Храптовічаў). У 1912 г. падчас рэпрэсій, якія праводзіла расійская ўлада адносна польскіх каталіцкіх служачых, яго бацька разам з сям'ёй быў сасланы ў Арэнбург. Там Генрых скончыў гімназію і атрымаў атэстат сталасці. У верасні 1921 г., калі яго сям'я вярнулася ў Гродна, Генрых паступіў у Віленскую духоўную семінарыю і адначасова трапіў у спіс студэнтаў тэалагічнага факультэта Віленскага універсітэта... read more